Хоць паверце, хоць праверце:

аэрапорт Паланга – лагічны выбар для падарожнікаў.

Напрамкі палётаў з аэрапорта Паланга

Больш інфармацыі – на афіцыйным сайце аэрапорта тут

Палёты з аэрапорта Паланга выконваюць
Відавочныя перавагі
  • Буйны рост

    Міжнародны савет аэрапортаў (ACI EUROPE) у 2016 годзе прызнаў, што рост Палангі (PLQ) з’яўляецца адным з буйнейшых сярод малых аэрапортаў Еўропы.

  • Забяспечвае транспартныя зносіны з Заходняй Еўропай

    Найбольш папулярныя напрамкі пералётаў – Капенгаген, Лондан, Осла

  • Зручны і ўтульны, не выклікае стрэсаў

    У кампактным  аэрапорце Паланга вы наўрад ці заблудзіце; на вашыя пытанні заўжды адкажуць ветлівыя работнікі, якія валодаюць некалькімі замежнымі мовамі.

  • Ладная праца вам час беражэ

    Багаж у аэрапорце Паланга правяраюць хутка – не трэба доўга чакаць, таксама ладна і якасна – каб гарантаваць авіяцыйную бяспеку ў палёце.

  • У межах курортнай тэрыторыі

    Аэрапорт Паланга знаходзіцца ля Балтыйскага мора і горада Паланга, багатага на якасныя спа, гасцініцы і рэстараны. Рукой падаць і да непаўторнай балтыйскай перлавіны – Куршскай касы!

  • Прасторна абсталяваныя пляцоўкі для аўтамабіляў

    У аэрапорце Паланга заўсёды знойдзецца месца  прыпаркаваць машыну. Разлічыцца можна і грашыма, і банкаўскай карткай. А калі загадзя замовіце парковачнае месца – зэканоміце і сродкі, і час.