Хоць паверце, хоць праверце:

аэрапорт Вільнюс – лагічны выбар для падарожнікаў.

Больш як 60 прывабных тураў

Больш інфармацыі – на афіцыйным сайце аэрапорта тут

Палёты з аэрапорта Вільнюс выконваюць
Відавочныя перавагі
  • Рост папулярнасці – як на дражджах

    Аэрапорт Вільнюс выбірае ўсё больш жыхароў Балтыйскага рэгіёна. Колькасць пасажыраў ў 2018 годзе дасягнула ажно 4,9 млн. А за першую палову 2019 года аэрапорт Вільнюс наведала ўжо 2,4 млн падарожнікаў.

  • Лепшыя цэны

    Цэны авіябілетаў Ryanair i Wizzair – усяго ад 9,99 еўра!

  • Адсюль – больш Паўднёвай Еўропы!

    З Вільнюса, нярэдка за асабліва прывабную цану, можна даляцець да Афінаў, Ніцы, Барселоны, Рыма, Мілана, Ханьі, Ларнакі, Тэль-Авіва.

  • Шмат авіярэйсаў у Вялікабрытанію

    З Вільнюса ў напрамку Вялікабрытаніі штодня выпраўляецца 4 самалёты Ryanair і Wizzair, а з 2019 года наўпрост ў аэрапорт Лондан-Сіці штодня ранкам і ўвечары ляціць LOT.

  • Адсюль – зручныя і хуткія авіяпералёты

    Аэрапорт Вільнюса больш даступны (з-за геаграфічнага становішча і наладжанай інфраструктуры), чым іншыя аэрапорты Балтыйскага рэгіёна.

  • Прасторна абсталяваныя пляцоўкі для аўтамабіляў

    У аэрапорце Вільнюса заўсёды знойдзецца месца  прыпаркаваць машыну. Разлічыцца можна і грашыма, і банкаўскай карткай. А калі загадзя замовіце парковачнае месца – зэканоміце і сродкі, і час.

  • Усяго 15-20 хвілін да Старога горада

    Аэрапорт у Вільнюсе знаходзіцца блізенька ад Старога горада, які ўключаны ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Які яшчэ занятак знайсці для сябе ў Вільнюсе?