аэрапорт Вільнюс – лагічны выбар для падарожнікаў.
Ліда - Аэрапорт Вільнюс | Ліда - Аэрапорт Мінск | |
---|---|---|
Пачатак падарожжа – на аўтамабілі | 97 km | 213 km |
Працяг падарожжа да аэрапорта | 1:37 h | 2:36 h |
Гродна - Аэрапорт Вільнюс | Гродна - Аэрапорт Мінск | |
---|---|---|
Kelionė automobiliu iki oro uosto | 171 km | 320 km |
Працяг падарожжа да аэрапорта | 2:27 h | 3:54 h |
Больш інфармацыі – на афіцыйным сайце аэрапорта тут
Аэрапорт Вільнюс выбірае ўсё больш жыхароў Балтыйскага рэгіёна. Колькасць пасажыраў ў 2018 годзе дасягнула ажно 4,9 млн. А за першую палову 2019 года аэрапорт Вільнюс наведала ўжо 2,4 млн падарожнікаў.
З Вільнюса, нярэдка за асабліва прывабную цану, можна даляцець да Афінаў, Ніцы, Барселоны, Рыма, Мілана, Ханьі, Ларнакі, Тэль-Авіва.
З Вільнюса ў напрамку Вялікабрытаніі штодня выпраўляецца 4 самалёты Ryanair і Wizzair, а з 2019 года наўпрост ў аэрапорт Лондан-Сіці штодня ранкам і ўвечары ляціць LOT.
Аэрапорт Вільнюса больш даступны (з-за геаграфічнага становішча і наладжанай інфраструктуры), чым іншыя аэрапорты Балтыйскага рэгіёна.
У аэрапорце Вільнюса заўсёды знойдзецца месца прыпаркаваць машыну. Разлічыцца можна і грашыма, і банкаўскай карткай. А калі загадзя замовіце парковачнае месца – зэканоміце і сродкі, і час.
Аэрапорт у Вільнюсе знаходзіцца блізенька ад Старога горада, які ўключаны ў Спіс аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Які яшчэ занятак знайсці для сябе ў Вільнюсе?